7 ліпеня 2022 года спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Валянціны Цімафееўны Камінскай, вядомага вучонага ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктара медыцынскіх навук, прафесара Мінскага медыцынскага інстытута, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны
Нарадзілася Валянціна Цімафееўна Камінская 7 ліпеня 1922 г. у сям'і служачага ў с. Даўлеканава Башкірскай АССР.
Скончыўшы сярэднюю школу, яна паступіла на лячэбны факультэт Баш-кірскага медыцынскага інстытута ў г. Уфа. У 1943 г. добраахвотна пайшла на фронт. Удзельнічала ў якасці ўрача ў баявых дзеяннях на Заходнім фронце і 3-ім Беларускім фронце ў складзе 242-га і 603-га зенітна-артылерыйскіх палкоў. Перамогу сустрэла ў Польшчы. У перыяд вайны ёй было прысвоена званне старэйшага лейтэнанта медыцынскай службы. Узнагароджана медалямі: «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.» і Ордэнам Айчыннай вайны II ступені.
Пасля дэмабілізацыі працавала ў чыгуначнай бальніцы г. Вільнюса (1946-1949 гг.) і ў Мінскай чыгуначнай бальніцы (1950-1952 гг.).
В 1952 г. начала преподавательскую деятельность в Минском государственном медицинском институте на кафедре акушерства и гинекологии. По воспоминаниям ее студентов, лекции педагога В. Т. Каминской всегда отличались высокой эмоциональностью, глубоким содержанием, новейшей информацией, доступностью, а посему полными аудиториями внимательных студентов.
За 44 гады працы ў інстытуце В. Т. Камінская прайшла шлях ад простага выкладчыка да прафесара, доктара медыцынскіх навук.
Навуковыя даследаванні пачала пад кіраўніцтвам акадэміка Л. С. Персіянава. Упершыню апісала нервовыя канчаткі ў сасудах пупочнага канаціка. Распрацавала схемы падрыхтоўкі жанчын да родаў з выкарыстаннем гала-скарбіна. Метад высокаэфектыўны пры рэгуляцыі родавай дзейнасці, укаранёны ў акушэрскую практыку лячэбных устаноў СССР.
У 1956 г. Валянціна Цімафееўна паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Пра ўнутрыартэрыяльныя ўліванні крыві і лекавых рэчываў пры асфіксіі ў нованароджаных і гістамарфалогіі нервовых прыбораў сасудаў пупочнага канаціка і скуры пупочнага кальца». У 1966 г. ёй прысвоілі вучонае званне дацэнта.
Вынікі, атрыманыя ў працэсе практычнай работы, з часам ляглі ў аснову яе доктарскай дысертацыі «Гала-скарбін у сістэме прафілактыкі слабасці родавай дзейнасці і гіпаксіі плода», абарона якой адбылася ў 1971 г. 9 лютага 1973 г. яна атрымала дыплом доктара медыцынскіх навук. У 1977 г. В. Ц. Камінская атрымала вучонае званне прафесар.
Валянціна Цімафееўна Камінская, як вопытны клініцыст, кіравала навуковым студэнцкім гуртком (1977-1987 гг.), была сакратаром навуковага таварыства акушэраў-гінеколагаў у г. Мінску (1950-1960 гг.). Таксама яна кіравала базамі кафедры акушэрства і гінекалогіі ў вялікіх клініках (3-я і 5-я) г. Мінска, аказвала кансультатыўную і метадычную дапамогу па акушэрстве і гінекалогіі ва ўсіх гарадах і раёнах Беларусі. На рахунку ў Валянціны Цімафееўны тысячы акушэрскіх і гінекалагічных аперацый, дзясяткі тысяч родаў.
Валянціна Цімафееўна аўтар больш за 250 навуковых прац. Удзельнічала ў працы шэрагу навуковых з'ездаў і канферэнцый, у тым ліку Міжнароднага кангрэса акушэраў-гінеколагаў у Маскве (1973 г.). На працягу 20 гадоў была членам спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый Мінскага медыцынскага інстытута.
Працавала над праблемамі папярэджання цяжарнасці і абортаў «Шкода аборту і папярэджанне цяжарнасці», 1966; «Сродкі і метады кантрацэпцыі (Даведнік лекара жаночай кансультацыі)», 1988. Выпусціла брашуру «Здароўе жанчын», 1990.
Шэраг прац прысвяціла вывучэнню прымянення эхаскапіі ў акушэрскай практыцы («Выкарыстанне эхаскапіі для вызначэння асаблівасцяў цячэння цяжарнасці, родаў і стану нованароджаных у залежнасці ад месца размяшчэння плацэнты», 1993). Працавала над пытаннямі медыцынскай тэрміналогіі («Акушэрска-гінекалагічная тэрміналогія на рускай і лацінскай мовах», 1986).
Памерла Валянціна Цімафееўна 12 красавіка 2010 г. Дакументы асабістага архіва ў Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі перадала Галіна Усеваладаўна Драгавец - яе дачка.
У вопіс фонду № 295 уключана 47 спраў, 192 дакументы. Гэта рукапісы навуковых прац па гінекалогіі, аўтарэфераты на кандыдацкую і доктарскую дысертацыі Валянціны Цімафееўны, водгукі і заключэнні на кандыдацкія і доктарскія дысертацыі суіскальнікаў, рэцэнзіі на кнігі па пытаннях медыцыны, невялікі комплекс дакументаў біяграфічнага характара і фатаздымкі.
Выстаўка падрыхтавана ў рамках сумеснага праекта з музеем гісторыі Беларускага медыцынскага ўніверсітэта. Аўтары: загадчык аддзела інфармацыі і выкарыстання дакументаў к.г.н. Л. І. Масейчук і дырэктар музея БДМУ М. С. Шумін.