3 ліпеня – гістарычна значная дата ў лёсе Рэспублікі Беларусь

Разбураныя жылыя і адміністрацыйныя будынкі ў раёне пл. Свабоды г. Мінска ў перыяд нямецка-фашысцкай акупацыі. 1944 г.
Ф. 104. Воп. 2. Спр. 29. Ст. 4.
Серыя фатаграфій "Мінск у руінах". Аўтар архітэктар Г. В. Сысоеў.
Ф. 127. Воп. 1. Спр. 84. Стр. 13.
Сярэдняя школа №9 Прывакзальны раён. 11 ліпеня 1951 г.
Ф. 188. Воп. 1. Спр. 182. Ст. 2.
Добраўпарадкаванне Прывакзальнай плошчы. 1953 г.
Ф. 188. Воп. 1. Спр. 333. Ст. 4.
Кут на вул. Свярдлова і Ульянаўскай. 1960-я гг.
Ф. 188. Воп. 1. Спр. 456. Ст. 15.
Архітэктары В. А. Кароль і С. М. Асмалоўскі за працай над праектам забудовы цэнтра г. Мінска. 1947 г.
next arrow
previous arrow

3 ліпеня– гістарычна значная дата ў лёсе Рэспублікі Беларусь, якая стала для яе грамадзян сімвалам свабоды і міру. У гэты дзень сталіца дзяржавы – горад Мінск быў вызвалены ад фашысцкіх захопнікаў.

Напярэдадні гэтай памятнай даты ўБеларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыіадкрыла працу стацыянарная выстава «Паўстаўшая з попелу», прысвечаная адраджэнню горада Мінска пасля Вялікай Айчыннай вайны.

Наведвальнікі выставы могуць азнаёміцца з фотадакументамі якія ілюструюць разбурэнні атрыманыя горадам у час вайны, фіксуюць нялёгкія ўмовы жыцця жыхароў пасляваеннай сталіцы, паказваюць іх цяжкую, але такую радасную працу па аднаўленні Мінска.

Паралельна з працай сапёраў, будаўнікоў, дарожных рабочых ішла і напружаная праца такіх архітэктараў як М. І. Бакланаў, Г. У. Заборскі, У. А. Кароль, І. Р. Лангбард, Н. М. Макляцова, Л. Дз. Усава, Г. У. Сысоеў і многія іншыя.

Іх чарцяжы, эскізы, праекты рэканструкцыі горада таксама занялі годнае месца ў экспазіцыі.

З выставай можна азнаёміцца па адрасе г. Мінск, вул. Кірыллы і Мефодзія, 4.

next arrow
previous arrow