Афіцыйны сайт установы

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі

Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыізахоўвае дакументы па гісторыі развіцця навукі, тэхнікі, архітэктуры на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Гэта праектная, канструктарская, навукова-даследчая, тэхналагічная, патэнтная і іншая дакументацыя.

Колькасць фондаў:

  • 306 фондаў
  • 213 476 адзінак захоўвання
  • 9 музейных прадметаў

Храналагічны перыяд:

  • 1748 – 2019 гг.

Тэрытарыяльны ахоп:

  • Рэч Паспалітая (асобныя дакументы)
  • Расійская імперыя (асобныя дакументы)
  • Беларуская Савецкая Сацыялістчная Рэспубліка (БССР)
  • Рэспубліка Беларусь
  • Іншыя краіны: ЗША, Германія (у фондзе Б. Кіта)

Праектная дакументацыяхарактарызуе будаўніцтва аб'ектаў жыллёва-грамадзянскага, прамысловага, сельскагаспадарчага, энергетычнага, водагаспадарчага і транспартнага прызначэння. У ёй адлюстраваны пытанні планіроўкі і забудовы жылых раёнаў, прамысловых зон, азелянення, добраўпарадкавання, водазабеспячэння; гісторыя аднаўлення і развіцця гарадоў і вёсак Беларусі, помнікаў архітэктуры — палаца П. Румянцава — І. Паскевіча ў г. Гомелі, музея-сядзібы мастака І. Я. Рэпіна ў в. Здраўнёва Віцебскай вобласці., сядзібы паэта Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны Гродзенскай вобласці, дома-музея мастака В. Ваньковіча ў г. Мінску, Старога замка ў г. Гродна; матэрыялы даследаванняў замкаў Беларусі.

У канструктарскіх дакументахусебакова асветлены зараджэнне і развіццё ў рэспубліцы вялікагрузнага аўтамабілебудавання, стварэнне першых беларускіх халадзільнікаў, тэлевізараў, электронна-вылічальных машын, станкоў і аўтаматычных ліній.

Навукова-даследчая дакументацыязмяшчае справаздачы аб навукова-даследчых работах, тэхнічныя і тэхніка-эканамічныя запіскі, рэфераты, артыкулы, якія адлюстроўваюць развіццё тэхнікі вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, тэхнічнай аснашчанасці будаўнічай індустрыі, распрацоўку новых тэхналогій і машын па механізацыі работ у галіне земляробства, жывёлагадоўлі і іншых галін сельскай гаспадаркі, навукова-даследчыя работы вядомых беларускіх вучоныx.

Патэнтная дакументацыяпрадстаўлена аўтарскімі пасведчаннямі і заявачнымі матэрыяламі, якія змяшчаюць звесткі аб вынаходніцтвах ў працэсе распрацоўкі дарожна-меліярацыйных машын і механізмаў, станкоў і аўтаматычных ліній, сельскагаспадарчых машын.

Кіраўнічая дакументацыязмяшчае звесткі аб дзейнасці праектных, канструктарска-тэхналагічных, навуковых арганізацый і дапаўняе навукова-тэхнічную дакументацыю. Гэта пратаколы і стэнаграмы пасяджэнняў навукоўцаў і навукова-тэхнічных саветаў, дакументы рэспубліканскіх навукова-тэхнічных таварыстваў аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з навуковымі арганізацыямі замежных краін, аб эфектыўнасці навукова-даследчых работ, асабістыя справы вядомых навукоўцаў і спецыялістаў.

Фонды асабістага паходжанняпрадстаўлены дакументамі народных архітэктараў СССР Г. Заборскага і У. Караля, заслужаных архітэктараў рэспублікі М. Бакланава, В. Воўчака, Я. Дзятлава, Г. Сысоева, Г. Парсаданава, Н. Трахтэнберга, М. Томаха; навукоўцаў-канструктараў Б. Шапашніка, Г. Кокіна, М. Пігулеўскага; акадэміка Міжнароднай акадэміі астранаўтыкі Б. Кіта; акадэміка Акадэміі навук Беларусі селекцыянера П. Альсміка; навукоўцаў-фізікаў Л. Барысаглебскага, В. Мураса. Сярод дакументаў асабістага паходжання асоба каштоўнымі з'яўляюцца эскізы помніка Перамогі ў г. Мінску, выкананыя архітэктарам Г. Заборскім ў 1942 г. у шпіталі; партызанскія малюнкі архітэктара Я. Дзятлава (1942-1944 гг.); лісты беларускіх архітэктараў з фронту, з эвакуацыі, шпіталяў, фатаграфіі архітэктараў за абмеркаваннем праектаў па аднаўленні г. Мінска (40-я гг.), фатаграфіі Б. Кіта з народным пісьменнікам Беларусі В. Быкавым.

Славянский базар