Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300 – З «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў, а таксама да індывідуальных прадпрымальнікаў шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных або вусных зваротаў.
Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, прадстаўніцтвы замежных арганізацый карыстаюцца правам на зварот нароўні з грамадзянамі Рэспублікі Беларусь і юрыдычнымі асобамі Рэспублікі Беларусь, калі іншае не вызначана Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, законамі і міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь.
Пісьмовыя звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, - не пазней за адзін месяц, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
Асабісты прыём грамадзян здзяйсняе кіраўніцтва архіва::
- Дырэктар Запартыка Александр Міхайлавіч;
- Прыёмны дзень — аўторак з 9:00 да 13:00;
- +375 (17) 363-84-78.
Запіс на асабісты прыём да кіраўніцтва архіва ажыццяўляецца па тэлефоне:
- +375 (17) 378-51-97 (прыёмная).
Спосабы падачы электронных зваротаў:
- на электронную пошту bdantd@bdantd.by;
- электронны зварот да кіраўніцтва архіва з прапановамі і заўвагамі.
Вышэйстаячая арганізацыя:
Афіцыйная электронная пошта органаў архіўнай справы і справаводства і сістэмы дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь:
- belcom@archives.gov.by
Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь- рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання ў сферы архіўнай справы і справаводства |
|
Адрас: | вул. Каллектарная, 10, 220004, г. Мінск. Прыемная: тэл.+375 (17) 306-37-28. |
Папярэдні запіс на прыём: | Ажыццяўляе начальнік упраўлення арганізацыйнай і спецыяльнай работы – Клімавіч Аляксей Аляксандравіч у трэці і чацвёрты аўторак кожнага месяца з 14.00 да 18.00 па тэл.+375 17 200 18 32, кабінет №515. |
Міністр юстыцыі: | Хаменка Сяргей Мікалаевіч. |
Прыём грмадзян: | Першая серада месяца з 8.00 да 13.00 кабінет № 321 (па вул. Каллектарная, 10). |
Дэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь- ажыццяўляе спецыяльныя (выканаўчыя, кантрольныя, якія рэгулююць і іншыя) функцыі у сферы архіўнай справы і справаводства ў Рэспубліцы Беларусь. |
|
Адрас: | вул. Каллектарная, 10, 220004, г. Мінск. Прыемная: тэл.+375 (17) 200-51-20. |
Дырэктар Дэпартамента: | Кураш Віктар Іосіфавіч. |
Прыём грмадзян: | Чацверг з 8.00 да 13.00, кабінет № 201. |
Звяртаем увагу⠀для атрымання інфармацыі з архіўных дакументаў для пацверджання факта вучобы, стажу працы і/або заработнай платы, а таксама аб узнагароджанні ордэнамі і медалямі шматдзетных маці з мэтай афармлення працоўных пенсій і іншых сацыяльных выплат, перайдзіце па спасылцы⠀адміністрацыйныя працэдуры.