23.12.2022
У год святкавання 100-годдзя архіўнай галіны Беларусі ў Беларускім дзяржаўным архіве навукова-тэхнічнай дакументацыі выйшаў Даведнік па фондах установы «Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі». Даведнік з‘яўляецца даведачна-інфармацыйным выданнем, асноўная мэта якога інфармаваць работнікаў структурных падраздзяленняў па архівах і справаводстве, даследчыкаў, работнікаў арганізацый і ўстаноў, якія вывучаюць пытанні развіцця навукі, архітэктуры і тэхнікі Рэспублікі Беларусь, аб складзе і [...]
Чытаць далей11.07.2022
Нарадзілася Валянціна Цімафееўна Камінская 7 ліпеня 1922 г. у сям'і служачага ў с. Даўлеканава Башкірскай АССР. Скончыўшы сярэднюю школу, яна паступіла на лячэбны факультэт Баш-кірскага медыцынскага інстытута ў г. Уфа. У 1943 г. добраахвотна пайшла на фронт. Удзельнічала ў якасці ўрача ў баявых дзеяннях на Заходнім фронце і 3-ім Беларускім фронце ў складзе 242-га і […]
Чытаць далей10.06.2022
10 чэрвеня 2022 г. на сайце Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі пачала сваю працу віртуальная выстаўка «Партызанскія малюнкі», прысвечаная ранняй творчасці заслужанага архітэктара БССР Яўгена Канстанцінавіча Дзятлава, станаўленне якога як мастака-архітэктара прыпадае на ваенныя гады. Выстава арганізавана у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў і Года гістарычнай памяці.
Чытаць далей08.06.2022
8 чэрвеня 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў, а таксама рэалізацыі задач вызначаных калегіяй Міністэрства юстыцыі па рабоце з моладдзю, у прыватнасці, па стварэнні мікраклімату ў працоўным калектыве і падтрыманні навуковых памкненняў работнікаў, кіраўніцтвам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі. была адобрана і падтрымана ініцыятыва маладога спецыяліста ўстановы В. Д. Шацілы. […]
Чытаць далей7 чэрвеня 2022 года дырэктарам Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі А.М. Запартыка была праведзена экскурсія па будынку архіва «Ад касцёла да архіва (1648-1872-2022)» для работнікаў установы «Дзяржаўны архіў Мінскай вобласці». Экскурсія была запланавана ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага тыдня архіваў і 100-годдзя архіўнай службы Беларусі. Экскурсія выклікала жывую цікавасць, паколькі сучасны Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі размяшчаецца ў будынку былога Касцёла Святога Юзафа манастыра бернардынцаў заснаванага ў 1624 годзе. […]
Чытаць далей11.05.2022
11 мая 2022 г., для паскарэння працэсу працоўнай і сацыяльнай адаптацыі маладых спецыялістаў, якія прыйшлі на працу ў Беларускі дзяржаўны архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі, дырэктар архіва А.М. Запартыка, абапіраючыся на прынцыпы бесперапыннай пераемнасці і перадачы вопыту, правёў для новых супрацоўнікаў аглядную экскурсію па архіве, растлумачыў прынцыпы работы ўстановы і зладзіў бліц-апытанне, на якім маладыя спецыялісты яшчэ раз паўтарылі […]
Чытаць далей05.05.2022
5 мая напярэдадні святкавання Дня Перамогі супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага архіва навукова-тэхнічнай дакументацыі разам з калегамі з Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва ўсклалі кветкі да мемарыялу «Яма», які размешчаны на вуліцы Мельнікайтэ ў Мінску. Мемарыял прысвечаны ахвярам Халакосту. Тут 2 сакавіка 1942 года нацыстамі было расстраляна каля 5000 вязняў Мінскага гета. Абеліск быў устаноўлены ў […]
Чытаць далей29.03.2022
У 2022 годзе адзначаецца 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Беларусь. Напярэдадні Дня яднання народаў Расіі і Беларусі Дзяржаўным музеем «Смаленская крэпасць» была праведзена прэзентацыя праекта «Смаленская крэпасць у артэфактах бібліятэк і архіваў Саюзнай дзяржавы». Па выніках рэалізацыі праекта шырокай аўдыторыі былі прадстаўлены рэдкія і ўнікальныя чарцяжы, пісьмовыя крыніцы, якія раскрываюць старонкі [...]
Чытаць далей