Фонды архіва
З інфармацыяй аб фондах і дакументах архіва можна азнаёміцца з дапамогайсістэмы адкрытага доступу да дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь
БДАНТД захоўвае дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, якія змяшчаюць рэтраспектыўную інфармацыю па гісторыі развіцця навукі, тэхнікі, архітэктуры і культуры, вядзе іх дзяржаўны ўлік, выкарыстанне ў навуковых і народна-гаспадарчых мэтах, арганізуе рэстаўрацыю, ажыццяўляе арганізацыйна-метадычнае кіраўніцтва дзейнасцю архіваў устаноў — крыніц камплектавання, якімі з'яўляюцца навукова-даследчыя, праектныя, канструктарска-тэхналагічныя арганізацыі, навукова-вытворчыя аб'яднанні. Акрамя таго, БДАНТД камплектуецца дакументамі асабістага паходжання вядомых прадстаўнікоў навукі, архітэктуры і тэхнікі.
На 1 студзеня 2022 г. у архіве на захоўванні знаходзіцца 306 фондаў і 213 476 адзінак захоўвання за 1748, 1778, 1783, 1793, 1797, 1800, 1811, 1850, 1858, 1869–2019 гады.
Па характары дзейнасці фондаўтваральнікаў і змесце дакументацыі можна вылучыць наступныя групы дакументаў:праектная, канструктарска-тэхналагічная, навукова-даследчая, патэнтная і кіраўнічая.
Праектная дакументацыяпрадстаўлена дакументамі найбуйнейшых праектных інстытутаў і аб'яднанняў рэспублікі: Белдзяржпраекта, Белпрампраекта, Белдзіпрадара, Белдзіпрасельбуда, Белрэстаўрацыі, Мінскпраекта. Праекты, якія захоўваюцца ў архіве, характарызуюць жыллёва-грамадзянскае, прамысловае, сельскагаспадарчае, энергетычнае, водагаспадарчае і транспартнае будаўніцтва. У іх адлюстраваны пытанні горадабудаўніцтва, планіроўкі і забудовы жылых мікрараёнаў, прамысловых зон, азелянення, добраўпарадкавання, водазабеспячэння, а таксама гісторыя аднаўлення і развіцця розных населеных пунктаў, помнікаў архітэктуры.
Сярод найбольш значных дакументаў: генеральны план аднаўлення і развіцця горада Мінска (1946 г.), праекты жылых, гандлёвых і адміністрацыйных будынкаў галоўнага праспекта беларускай сталіцы — праспекта Незалежнасці, а таксама праекты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дома ўрада, гасцініцы «Еўропа», Мінскага мотавелазавода, Мінскага гадзіннікавага завода, піянерскага лагера «Зубраня», Дзяржаўнай дачы ў Белавежскай пушчы (Віскулі) і іншых аб'ектаў.
Сярод помнікаў архітэктуры можна назваць праектную дакументацыю па палацы графа Паскевіча-Румянцава (Гомель), музея-сядзібы мастака І. Я. Рэпіна ў в. Здраўнёва (Віцебскі раён), Мірскага замка, замка князёў Радзівілаў у Нясвіжы, мемарыяльнага комплекса «Хатынь», Сафійскага сабора (Полацк), сядзібу паэта Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны (Смаргонскі раён).
Канструктарскія дакументыадклаліся ў фондах Беларускага і Мінскага аўтамабільных заводаў, НВА «Дармаш», СКБ працяжных станкоў, ПКБ Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту пры Савеце Міністраў БССР, мінскіх радыёзавода, завода халадзільнікаў, завода электронна-вылічальных машын ім. Р. К. Арджанікідзэ. Дакументы ўсебакова адлюстроўваюць зараджэнне і развіццё ў рэспубліцы вялікагрузнага і дарожнага аўтамабілебудавання, стварэнне першых беларускіх халадзільнікаў, радыёпрыёмнікаў, тэлевізараў, ЭВМ, агрэгатных станкоў і аўтаматычных ліній.
Корпуснавукова-даследчай дакументацыіскладаюць дакументы БелНДІ меліярацыі і воднай гаспадаркі, БелНДІ прамысловай апрацоўкі лубяных валокнаў, НДІ будаўнічых матэрыялаў, РНПЦ радыяцыйнай медыцыны і экалогіі чалавека, НДІ праблем крыміналогіі, крыміналістыкі і судовай экспертызы і іншых інстытутаў.
Найбольшую цікавасць уяўляюць справаздачы аб навукова-даследчых работах, тэхнічныя заданні, тэхніка-эканамічныя запіскі, рэфераты, якія адлюстроўваюць пытанні развіцця тэхналогіі вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і тэхнічнай аснашчанасці будаўнічай індустрыі, стан меліярацыі, распрацоўкі новых тэхналогій і машын па механізацыі работ у галіне земляробства, жывёлагадоўлі, аб правядзенні лабараторных даследаванняў, звязаных з наступствамі аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.
Патэнтная дакументацыяпрадстаўлена аўтарскімі пасведчаннямі і заявачнымі матэрыяламі, якія змяшчаюць звесткі аб вынаходніцтвах у працэсе распрацоўкі дарожна-меліярацыйных машын і механізмаў, аўтаматычных ліній, агрэгатных станкоў, машын і прыстасаванняў для сельскай гаспадаркі.
Кіраўнічая дакументацыяадлюстроўвае асноўныя напрамкі дзейнасці арганізацый — крыніц камплектавання БДАНТД. Гэта пратаколы і стэнаграмы пасяджэнняў навукоўцаў і навукова-тэхнічных саветаў, тэматычныя планы ўкаранення навукова-даследчых работ, дакументы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве з замежнымі краінамі, аб эфектыўнасці навукова-даследчых работ і распрацовак, асабістыя справы вядомых навукоўцаў і спецыялістаў.
Архіў захоўваеасабістыя фонды белорусских архитекторов, ученых и конструкторов. Наиболее значимыми и полными по составу являются фонды народных архитекторов СССР Г. В. Заборского и В. А. Короля, заслуженных архитекторов БССР В. М. Волчека, Г. В. Сысоева, Г. А. Парсаданова, известного архитектора И. Г. Лангбарда, ученых-физиков А.С. Рубанова и Б. В. Кита, конструктора Б. Л. Шапошника. Всего на хранении находится более 60 личных фондов.
Разам з дакументамі па гісторыі культуры і тэхнікі Беларусі, у архіве захоўваецца НТД, якая мае дачыненне да больш чым 25 краін, як блізкага, так і далёкага замежжа: Арменіі, Венгрыі, Казахстана, Латвіі, Літвы, Манголіі, Расіі, Узбекістана, Украіны, Эстоніі. Значны аб'ём дакументаў адлюстроўвае гісторыю навукі, культуры і тэхнікі Расіі (больш за 2 300 адзінак захоўвання) і Украіны (больш за 1 000 адзінак захоўвання).
Для аператыўнага пошуку інфармацыі створанынавукова-даведачны апаратархіва, які ўключае вопісы, сістэматычны, аб'ектны, імянны каталогі і фотакартацеку; паказальнікі, тэматычныя пералікі і распрацоўкі, якія раскрываюць склад і змест дакументаў. Дзейнічае аўтаматызаваная інфармацыйна-пошукавая сістэма архіва.